
23 траўня (субота) падчас “Ночы музеяў 2026” у філіяле Веткаўскага музея мы прэзентуем новы выставачны праект “Іконы і коні”
Код каня — адзін з галоўных у мовах культуры.
Прычым вобраз чырвонага каня — гэта старажытны, шматзначны, яркі, моцны і дынамічны вобраз. У залежнасці ад культурнага і гістарычнага кантэксту ён можа трактавацца па-рознаму. Аднак у большасці твораў чырвоны конь асацыюецца з сілай, страсцю і энергіяй.
Мы сабралі коней з калекцыі Веткаўскага музея і коней, якіх прывялі да нас нашы сябры. Атрымалася, у нас тут коні ўсіх часоў.
На выставе будуць прадстаўлены Веткаўскія іконы “Цуд Георгія аб зміі”, “Арханёл Міхаіл-ваявода”, “Вогненнае ўзнясенне Іллі-прарока”.
І даволі рэдкія прорысы іканапісцаў. Старадаўняе бронзавае ліццё — іконкі са святымі вершнікамі бралі з сабой у дарогу.
Цэлы свет вышывак — у іх сустракаюцца найстаражытнейшыя коні, яшчэ з язычніцкага сусвету. А на нашых ручніках захаваліся і вобразы гатычнага Сярэднявечча.
Дэталі кроснаў і элементы драўлянай архітэктуры - таксама з коньімі галовамі.
Графічныя рысункі, вышытыя карціны і цэлае пано з выявамі розных коней: высакародных і традыцыйных.
Коні — героі мастакоў усіх часоў. Іх вобразы — сродак самавыяўлення і перадачы рознай інфармацыі ў культурных тэкстах: ад таямніц падсвядомасці да сцвярджэння стыляў і мастацкіх маніфестаў.
Запрашаем вас на адкрыццё выставы!
Калі: 23.05.2026 у 17:00.
Дзе: г. Гомель, плошча Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).
Уваход вольны!
Тэлефон філіяла: +375 232 50-96-98

