Напярэдадні Купалля (паводле новага стылю) мы зладзім майстар-клас, на якім зробім купальскую мотанку Купавку.
Прызначэнне Купавкі - пазбавіць душу і цела чалавека ад дзеяння злых сіл. Да рук лялькі прывязвалі стужачкі, у якія ўкладалі ўсё, ад чаго хацелі пазбавіцца: хваробы, няшчасці, душэўныя пакуты.
І такую мотанку не захоўвалі і нікому не дарылі. Адразу ці на наступны дзень Купавку неабходна было кінуць у раку, каб вада разам з лялькай і стужачкамі забрала прэч усё дрэннае.
Абавязковы папярэдні запіс па тэлефоне +375 232 50-96-98 (з 9:30 да 18:00).
Калі: 05.07 (субота), у 12:00.
Дзе: філіял Веткаўскага музея. Гомель, пл. Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).
Кошт: 10 BYN.