Во время экспедиций Ветковского музея народного творчества (ВМНТ) были записаны самые разнообразные тексты по животноводческой обрядности региона: описания магических действий, приметы, гадания, предписания, запреты, заговоры. Часть их приурочена к народному календарю: выделяются особые дни, недели и более продолжительные отрезки времени, влияющие на сохранение здоровья домашних животных, на увеличение плодности и приплода. Приурочивают свои действия к определенным датам календаря и исполнители вредоносных обрядов; знание жителей деревень о последних позволяет противостоять им[1].
Для данной публикации использованы материалы, записанные сотрудниками ВМНТ И.И. Залевской, Г.И. Лопатиным, Л.А. Новиковой, Л.Д. Романовой, И.Ю. Чижовой в Гомельской обл. Материалы атрибутируются по Фонду экспедиционных материалов ВМНТ. Особенности языка информантов сохраняются.
Святки / Каляды
1. На Ражство бярэ зерня, сыпае каню, штоб не было падуніцы ў яго. Пакорме і напое, штоб яшчэ з цэрквы не вышлі (Алена Кондратьевна Феськова, 1914 г.р., пос. Новое Залядье, Ветк., зап. в 1991 г. Тетр. 52, л. 103).
2. Ходили на щёдрики, это на старый Новый год, ходили щедровать, и вот, кто первый зайдёт, мальчик или девочка, это сейчас совместно ходят, а тогда ходили мальчики отдельно, девочки отдельно, сначала ходили дети малые, потом постарше, ближе к полночи ходили взрослые. И если первые, кто зайдёт из малышей, значит, если корова на отёле, значит, родится или телёнок или тёлочка (Наталья Олеговна Крумкачева, 1963 г.р., пос. Калинино Терешковичского с/с, Гом., зап. в 2004 г. Тетр. 109, л. 2).
3. Шчадровы хлеб сушыли і ў хляву пад страху клалі, штоб карова не балела (Любовь Харитоновна Исаченко, 1920 г.р., д. Яново, Ветк., зап. в 1992 г. Тетр. 107, л. 9).
4.Хазяйка выношае хлеба, а каторыя выходзяць і этых дзяўчат просяць: «Дзевушкі, дайце мне шчадровага хлеба!» Яна свайго выношае: «Наце вам майго, а вы мне шчадровага дайце, што вам людзі далі». Гавораць, скату даюць, калі «не гуляець» (Матрена Демьяновна Сальникова, д Казацкие Болсуны, Ветк., 1922 г.р., зап. в 1997 г. Тетр. 52, л. 57).
5. Нада сена бярэч, каторае пад гаршок, пад куцьцю падлажываеш. На Куце стаіць у Каляды. Эта сена бярэш, патом, ужэ, класьць пад квактуху, штоб вывела ўсе яйцы, з цаплятам штоб (Анна Архиповна Перхунова, 1936 г.р., д. Присно, Ветк., зап. в 2002 г. Тетр. 5, л. 38).
6. На Ражство, у каго арэхі, семкі, нада сыпаць па хаце: «Як семкі ляцяць, штоб куры столькі яец неслі» (Вера Елисеевна Железникова, 1935 г.р., д. Чистые Лужи, Ветк., зап. в 1997 г. Тетр. 52, л. 45).
7. На Крашчэнне царкоўны стараста ездзіў на кані, елак насячэ, ад самай цэрквы і да ракі сцеліць эту ёлку. І людзі ідуць, і бацюшка. На раке крэст з лёду высекалі. Столік стаіць, дзе бацюшка чытаець. Пачытае і свеце, а народ ужэ тую воду бярэ. І маць так вучыла мая: «Возьмеш елачэк на раке атломіш, да ў тую воду скаціне». Штоб вяліся гусі, так я слыхала, старыя людзі гаварылі, хазяйка тыя ёлачкі куда-та утырківала (Даня Васильевна Бурачкова, 1903 г.р., д. Железники, Ветк., зап. в 1991 г. Тетр. 55, л. 8).
8.На Храшчэнскую Каляду пякуць тры булачкі: адна з макам, адна з салам, адна з сырам. Тады ўжэ, як выдуць з первай булачкай, на первай крэсцік наверсе, яно відна, ідуць пісаць на дзвярах каляды, мелам, на вокнах, на фортачкі, на вуліцы. Тады ўжо трошкі атрэжуць, каровам у гушчу пакрышаць (Ульяна Петровна Пархоменко, 1914 г.р., д. Фёдоровка, Ветк., зап. в 1991 г. Тетр. 51, л. 21).
9. Ад Куцці да Куцці нельзя шыць, новае можна, старое нельзя. На Куцьцю можна, на тры Куцьці. А есьлі шыў на Куццю — узяў, перасек і спаліў драч, есьлі старое шыў. Таму, хто лапіў у тыя дні, нічога не будзе, а вот скот… — раждаліся цяляты непаўнацэнныя, оўцы тож, гаварылі, непаўнацэнныя (Вера Григорьевна Нарбут, 1925 г.р., д. Железники, Ветк., зап. в 1997 г. Тетр. 64, л. 5).
10. Вот, напрымер, у Сплашную нядзелю, у Каляды, нельзя старага шыць. Ці карова целіць, ці свіння паросіць, без жопкі бываюць — зашытыя, так не шыюць. <… >
Васіль расказываў. Калісь матка яму не давала аборачкі віць, а ён віў, так курыца вывіла, і завязалісь у куранят ножкі, як аборачкі (Матрена Матвеевна Брейкова, 1919 г.р., д. Федоровка, Ветк., зап. в 1998 г. Тетр. 69, л. 10).
11. Ад Раждзества да Крашчэння нельзя прышыць пугавіцу, латку. Клубкі не маталі. Із-за скаціны. Хлеб пеклі самі. Верх заглажывалі. А этага нельзя была. У парасят пысы павыварачывала (Кирилл Егорович Ковальков, 1908 г.р., д. Юрковичи, Ветк., зап. в 1990 г. Тетр. 1, л. 24).
12. У Каляды раньшэ бульбу не пяклі ўвечары, кураняты будуць зміраць (Евдокия Степановна Барсукова, 1930 г.р., д. Неглюбка, Ветк., зап. в 2001 г. Тетр. 85, л. 76).
13.Перад Ражством пяклі піражкі і клалі на вышкі ці пад страху. Кароўскі піражок рабілі з творагам, авечы з мясам, коням пяклі пусты піражок. Калі ўпадак будзе, пагрызуць мышы. Авечы пагрызлі — авечка прападзе. Як дзеці мы былі, насілі. Каровам клалі на бальку, авечкам торкаем у сцяну, коням — куды пакладзеш (Ольга Кирилловна Лукомская, 1918 г.р., д. Бабичи, Чеч., зап. в 1998 г. Тетр. 75, л. 25).
14. Кожную Куцью так дзелаяць. Ну, злей німа Куцьі, як Крашчэнне. Тады падходзіш к варотам і гаворыш так: «Вашы вароты трасуцца, мае куры нясуцца. Твае куры — мае яйца». Тры разы так гавораць. Тады ў тога чэлавека не нясуцца куры. А тый, што пакалаціў, дак кожэн дзень будуць несца (Софья Кирилловна Ксенд?зова, 1914 г.р., переселенка из д. Старое Закружье, Ветк., зап. в 1993 г. в Ветке. Тетр. 54, л. 23).
День св. Афанасия / Панасiй
15. Учора трыццаць первага было (св. Панас). Ну, ета гусіны празнік у нас счытаўся. Бяруць гусака, содзюць на Покуці, даюць перяц — бубкі, зернышкі з перца. На Куццю кормяць яго, штоб гусак быў сярдзіты і бярог гусянят харашо. Тады яго вывадак будзя, дак ужо выпусціш на пашу, ён і ад пціц будзя бярэч і ад людзей (Варвара Борисовна Давыденко, 1925 г.р., д. Казацкие Болсуны, Ветк., зап. в 2002 г. Тетр. 99, л. 4).
16. У каго гусі, так эта прызнавалі, гусіны празнік, содзюць на Покуць і кормяць яго, із перцу зёрнышкі, штоб гусак быў сярдзіты. Як выведзецца вывадак, выганяяць на поле яго, у нас — за ряку, лета ходзяць, людзі толькі прыладзяць, штоб яны дамоў ішлі ўвечары. Так штоб ён бярог гусянят і людзей не падпускаў ік ім, і пціцы штоб не хваталі (Анна Евсеевна Суднеко, 1937 г.р., д. Казацкие Болсуны, Ветк., зап. в2003 г. Тетр. 99, л. 47).
День Сорока мучеников / Соракi
17. Эта на Соракі. Качулачкі, такія кругленькія, скруціш, маленькія, з кулачок, — і курам, штоб няслі яйкі багата (Крестина Даниловна Гусакова, 1906 г.р., д. Акшинка, Ветк., зап. в 1992 г. Тетр. 71, л. 5).
18. Называяцца — соракі, такія вот пцічкі із цеста. Ета матка дзелала. Цеста здзелаець з пшанічнае мукі. Тады ж прасты памол быў, не так як сперва белая мука. Дак яны іх учыняць і пякуць: як вутачкі, як цыпляткі, і ножкі дзелаюць ім. Паставяць на скавараду, адна к адной прытуляць і пякуць. Рэшэта такоя, яны тоя рэшэта напякуць. Прыходзяць дзеці чужыя, суседзі, матка ім дае, бярэ па жмене — па дзве і дае, і самы ядзіма. І хадзілі етыя з Верашчак, з Неглюбкі — расіяні, дак матка і тым ужо. Баба і бульбы дасць і зярня па жмені дасць на Соракі, і етых піражкоў дасць. Курям давалі соракі. Баба выдзя, разломя і карові дасць, і авечкам, і курям, штоб, гаворя, няслі па сорак яец у дзень (Варвара Александровна Грецкая, 1925 г.р., переселенка из д. Амельное, Ветк., зап. в 2007 г. в Ветке. Тетр. 117, л. 111).
Вербное воскресенье / Вербная нядзеля
19. На Вербнае пабягім у цэркву, сьвяціць вярбу, дак эта я помню, вярбу я прынясу з цэрквы, дак матка тую вярбу хавае за ікону. Я: «Мам, чаго ты хаваеш за ікону?» — «Мая дзетка, как будзем кароўку выганяць, дак будзем этай вербай біць па плячу» (Татьяна Васильевна Легачкова, 1928 г.р., урож. д. Ларищево, Добр., живет в д. Буда Жгунская, Добр., зап. в 2004 г. Тетр. 31, л. 32).
20. Як кароўку выганяем, перва-наперва «Отчэ наш» гаворым. Вярбой той выганяем, што свецяць. «Рыба — на нераст, кароўка на вераст!» Тры раза. І этай лазінкай тры разы цоп, цоп, цоп. Для таго, штоб ана хадзіла дамоў (Мария Федоровна Корникова, 1929 г.р., д. Хальч, Ветк., зап. в 2001 г. Тетр. 97, л. 18).
День св. Георгия / Юрый
21. Выганяюць абыкнавенна на Юр’я, шостага мая. Бярэцца з вярбы ветачка, на вербнае васкрысенне бірэш эту ветачку, эту ветачку храніш, як выганяіш скот, этай ветачкай б’ёш. Штоб было малако, штоб хадзіла дамой. Эта вербнай ветачкай. Ад вербнага васкрысення і ждут, пакуда выганят. Гаварылі: «Бі-бі, ветачка, штоб кароўка хадзіла! Бі-бі, ветачка, штоб малака багата давала!» Этай ветачкай па вымі б’ёш… Эта вербная ветачкай (Александра Александровна Гончарова, 1929 г.р., д. Шерстин, Ветк., зап. в 2008 г. Тетр. 126, л. 1).
22. Святы Юрый. Ён ездзя, паказываецца на іконі, на сівым кані едзя, такое, тагда «страла» называлась. Вот святы Юрый едзя на сівым кані, едзя эты Юрый, так пускай скот. Юр’ева раса — даражэй каню аўса. Як Юрый праехаў па расе, значыць эта ўжэ очэнь пальзіцельна. Так усе кажуць, на Юрыя людзі, каторыя і кароў рана пагоняць (Ксения Ермолаевна Пархомцева, 1913 г.р., переселенка из д. Габравка, Ветк., зап. в 2004 г. в Ветке. Тетр. 70, л. 64).
23. Калі первы раз ў поле карову выганяюць, нада абязацельна ударыць свяценай вербай, і І ешчо, што харашо, кагда на Юрыя бываеш у цэркві, узяць вады пасьвяценай і этай вадой асьвяціць скаціну ўсю — і каней. Эта очэнь харашо, жывелу асьвяціць на Юр’еў дзень (Нина Николаевна Шкрабова, 1958 г.р., д. Радуга, Ветк., зап. в 2002 г. Тетр. 6, л. 10).
24. Свекровь всё время говорила, приходит Юрий, надо обязательно, чтобы хвост немного подрезали корове. Кисточку хвостику чуть-чуть подрезали — и под стреху, чтобы корова была здесь, чтобы коровина шерсть под стрехой. Как-будто у тебя корова стоит в сарае, чтобы она не исчезла. Часть коровы отрезается и обязательно в угол сарая. Точно так же и поросёнка когда убивали, кабанчик или свинья, всё равно, обрезали пупырышки, соски на животе, и обязательно надо было на сарай забросить, чтобы они остались, чтобы завод не остановился. Чтобы скотина была здесь всё время. Это свекровь меня учила (Наталья Олеговна Крумкачева, 1963 г.р., пос. Калинино Терешковичского с/с, Гом., зап. в 2004 г. Тетр. 109, л. 2).
25. Еслі на Юрыя ідзець дождзь, карова увесь год з малаком будзець (Мария Андреевна Хомякова, 1942 г.р., урож. д. Будище, Чеч., зап. в 2003 г. в д. Казацкие Болсуны, Ветк. Тетр. 75, л. 203).
26.На Юрыя хлеб не рэзалі, штоб ваўкі не зарэзалі скота: коні ж былі, авечкі былі, гусі. Так ані загадзей, вот, заўтра — Юрый, сёння і бульбы начысцяць, і хлеба нарэжаць, і паложаць, і ужэ нічога не рэжуць. А эта, бацька мой брэецца, а дзед увайшоў у хату, бацькаў бацька, на Юрыя: «Мой сын, дай мне брытву». — «На». Ён за яе, да за парог як упароў. Яна і рассыпалась. «Тат, ну ты што?» — «Знай, кагда брэешся. Хто на Юрыя брэецца? Ты б учора пабрыўся».— «Так я ж не знаў». — «Цяпер будзеш знаць!» (Анастасия Ивановна Гринькова, 1930 г.р., переселенка из пос. Лядо, Ветк., зап. в Ветке. Тетр. 85, л. 87).
27.На Юрыя каня ў рукі не бралі, штоб воўк не рэзаў. Ета казалі: «Каня ў рукі не бяруць». Дак ета ж і ў нас адна тут кажа: «А не!»Нашы работаюць із імі на адном кані. А наш памагая ім, і робяць. Ну дак, яна і кажа, хазяйка тая: «А не, Іван! На Юр’я каня ў рукі не паложана браць. Ніхай конь гуляя». Дак ат етага — штоб ваўкі не рэзалі. Ён дзень гуляя, і усё (Варвара Борисовна Давыденко, 1925 г.р, д. Казацкие Болсуны, Ветк., зап. в 2002 г. Тетр. 99, л. 42).
28. Юрый — празнік не вялікі, а ўрэдны, на авечак дзействуець. На Юрыя сталі чэсаць лён, а ён згарэў (Полина Дмитриевна Карасева, 1921 г.р., д. Подкаменье, Ветк., зап. в 1990 г. Тетр. 2, л. 2).
29. Як каторы захоча багата малака, так на святога Юрыя ўстае да пеўняў, бярэ скацерць, вот, прыдзе к табе, а у цябе карова харошая, па жыту водзе і гавора: «Перайдзі ка мне ад твае хазяйкі. Штоб так малако лілась ка мне, як з этай скацеркі раса». Тры раза сказала і пайшла. А тады малака німа. Шукаюць людзі (Ефросинья Лукинична Игнаценко, 1912 г.р., д. Литвиновичи, Корм., зап. в 1999 г. Тетр. 91, л. 1а).
Масленица / Масляны тыдзень
30. Масляная нядзеля, так там два святы, кароўскае свята — называецца Улассе, і — Мамонцій, эта авечае. У чацвер, пякуць піражок, тады каровам даюць. У сераду — авечае. Авечкам не пяклі, а калі хлеб есць у хаце, хлеба даюць (Матрена Демьяновна Сальникова, 1922 г.р., д. Казацкие Болсуны, Ветк., зап. в 1997 г. Тетр. 52, л. 55).
31. Нядзеля масліная, дак нічога ні дзелалі ад ската, ні прялі, ні шылі нічога, штоб старая, новая можна шыць, а старая, паношаная, нільзя. Кта ад ската. Штоб карова цялілась харашо. І малыя святы, Андрэйцы ё, Сава, Варвара — нічога такога ні делалі: ці лён абчысалі, ці абдзіралі, ці прялі. Етага ні дзелалі. Тожа, гаворюць, нільзя етага ад ската, у такія святы, штоб скот здаровы быў (Вера Федосовна Кирюшкина, 1929 г.р., д. Большие Немки, Ветк., зап. в 2007 г. Тетр. 125, л. 7).
32. На маслянай нічога не дзелаем, штоб каровы не калолісь. Шыць не нада (Анна Григорьевна Лукашова, 1926 г.р., д. Перелевка, Ветк., зап. в 1997 г. Тетр. 57, л. 13).
День св. Власия / Ўласкi
33. Уласься ўжо завецца. Празьнік — Уласься. Вышываць нільзя — штоб каровы не калоліся (Варвара Борисовна Давыденко, 1925 г.р., д. Казацкия Болсуны, Ветк., зап. в 2002 г. Тетр. 99, л. 47).
34. На Ўласкі пяклі ладкі, штоб быля цяляткі гладкі. Гавораць: «Пякі ладкі, штоб былі цяляткі гладкі» (Софья Кирилловна Ксензова, 1914 г.р., переселенка из д. Старое Закружье, Ветк., зап. в 1993 г. а Ветке. Тетр. 54, л. 23).
35. І ў пост ён на якойся нядзелі ходзя — ці Ласкі, ці Ўласкі — баба казала: «Нікалі ня дзелайця! Прагуляйця тэй дзень, вам Бог здароў’я дасць, а то прадзелаеця, а тады прахварэіця ў такі дзень». Дак, нічога нельзя, ён дужа ўрэдзен для скаціны. Як, ужэ, Каляды праходзяць: «Баб, калі Ўласкі?» — «Я тады вас скажу». І на Ўласкі яна ўсё бліны.Учыняя бліноў, матка будзя казаць: «Чота-ты сення бліны?» Дак яна і гаворя: «Уласкі. Дак нада на Ўласкі бліноў печ, тады — авечкам». А мы ўжо: «Баб, мы панясом!» (Варвара Александровна Грецкая, 1925 г.р., переселенка из д. Амельное, Ветк., зап. в 2006 г. в Ветке. Тетр. 117, л. 102).
Чистый четверг / Чысты чацверг
36. Пасвяціць тры яйцы аддзельна. І падвесіць у хлеві, еслі ў цібе скот ё, штоб етыя яічкі віселі. У Чысты чэцвір пакладзі іх на тарэлачку, і солькі вазьмі. А тады пасвяці іх аддзельна і павесь у сараі. Ад усякія, штоб ніхто ні паддзелаў (Екатерина Евдокимовна Чуешкова, 1931 г.р., д. Даниловичи, Ветк., зап. в 2008 г. Тетр. 127, л. 6).
37. У Чысты чацьвер да сонца ў дварэ нада найці аборчыну і кінуць чэраз вароты, штоб коршык не хватаў цаплят (Матрена Демьяновна Сальникова, 1922 г.р., д. Казацкие Болсуны, Ветк., зап. в 1997 г. Тетр. 52, л. 55).
38. Еслі карова «жвачку пацярала», луццё было такое, і туда — здору і солі. Ёсць соль чацвярговая, постуем і чатыры чацвяргі соль аткладываем, чацвярговая эта соль і здор увязываюцца ў эты луток, і завязываюць ей на рогі. Яна перажуець эты луток — і ў яе жвачка пашла (Ирина Аверьяновна Гапеева, 1934 г.р., переселенка из д. Бароломеевка, Ветк., зап. в 1992 г. в Ветке. Тетр. 53, л. 97).
39. Ішоў Гасподзь Бог з небяса,
Загубіў он залатыя ключы із шаўковага паяса.
Тудой ішла Прачыстая Божая Маць,
Залатыя ключы найшла.
— Прачыстая Божая Маць, прашу я цібе і малю
Адмыкні залатыя замкі ў моры,
Налей маей чорна-рабай карові малака поўна вымя даволі.
Штоб ана не была ўрошная, а была на ўвесь год малошная.
Я словам, Гасподзь помаччу.
І Мацер Божая с помаччу.
Эта ў чысты чацвер мы болей гаварылі. Еслі вадзічку, хто ходзіт, но я далека не хадзіла. А дома с калоначкі дзед накатая, я набяру с поўнага вядзёрка вадзічачкі, падмыю яё утрам да сонца і памалюсь эту малітвачку (Мария Петровна Маевская, 1938 г.р., д. Копань, Реч., зап. в 2007 г. Архив автора).
Пасха / Вялiкдзень
40. На Паску, эта ж абыкнавенна бліжэ к выгану, ужэ ілі кароў перад паскай выганялі, а інагда і на Паску. Паска — празнік, так і пастуху — празнік. А он жа наш скот пасёт і беражот, і ганяіт. Эта счыталася за грэх — ні падзяліцца с пастухом празнічным угашчэніем — хто чым можыт. Эта дабравольна была, но эта нікрасіва была, штоб этат абрад ні ісполніць (Алексей Тимофеевич Агеев, 1926 г.р., д. Даниловичи, Ветк., зап. в 2008 г. Тетр. 127, л. 9).
41. З Радуніцы прыходзім, яду прыносіш, скату даеш абізацельна. Так — ета і на Вялікадня, не паложана з двара нічога даваць. І хоць будуць людзі іціць — нільзя даваць на бальшы празнік. І людзі — кажды знаў, і ніхто ні ідуць… етыя шалупкі на Вялікадня… толькі свайму скату даеш, дома. (Ольга Кузьминична Казакова, 1930 г.р., урож. д. Макавье, Чеч., живет в д. Светиловичи, Ветк., зап. в 2002 г. Тетр. 75, л. 186).
42. Як свецяць паску, тады свяцілі, і поўсцягна ці парасёнка маладога рэжуць і садзяцца за стол, і свяцёнае ета яічка лупяць, і скарлупу аддаюць тады авечкам і куркам, штоб яек неслі многа, а авечкі штоб прыплод давалі (Анастасия Ивановна Гринькова, 1930 г.р., переселенка из п. Ляда, Ветк., зап. в 2001 г. в Ветке. Тетр. 85, л. 76).
43. Як карова ацеліцца, так баба бярэ і пасвяцёнага сала трошкі адразая, хавая пасвяцёная, бярэ і на рог завязывая. Мы гаворым: «Нашто ты завязыеш?» — «А завязаю, штоб ніхто малака ў каровы не атабраў». Тады ж сабакі былі ў каждым дварэ. Iкозам, каторых дояць (Варвара Александровна Грецкая, 1925 г.р., переселенка из д. Амельное, Ветк., зап. в 2006 г. в Ветке. Тетр. 117, л. 73).
Иван Купала / Купалле
44. Перад Іванам Купалам, еслі ведзьма малако ў кароў адбірае, бяруць два колышкі асінавых, два каменчыкі і крапівы немножка, і забіваюць у сцяну: «Вот, табе, ведзьма, асіну грызці і камень лізаць, а з мае скаціны малака не адбіраць» (Евгений Матвеевич Жлоба, 1932 г.р., д. Кавказ, Корм., зап. в 1999 г. Тетр. 91, л. 111).
45. Ёсць змяіны Іван, і жгушку крапіву на дзверы, на парог, дзе штоб карова праходзіла, жыгушку, што мелкія лісточкі. Ё бальшыя, «двудомная» называецца, жыгушку, каторая болея пякучая (Матрена Матвеевна Брейкова, 1919 г.р., д. Федоровка, Ветк., зап. в 1998 г. Тетр. 69, л. 7).
46. На Івана Крапіўніка вешаюць на вокнах крапіву, штоб ведзьма не ўкрала малака. Былі такія людзі, хацелі малако ўкрасць. Як захоча, украдзе. Зайдзіш у хату — с каждага сука малако цячэ. Ета даўней было. Баба, прабаба расказала (Ульяна Николаевна Соломенная, 1932 г.р., д. Неглюбка, Ветк., зап. в 2004 г. Тетр. 105, л. 49).
47. Помню ішчо, я малая была, перад Пітром Іван бывае, Іван Купала, ну дак вот, прыводзілі папа, тады ж поп і дзяк, ну дак, у нас за дзірэўняй канава і мост. Еслі тут пасуцца каровы, дак яны праганяюць цераз эты мост, і поп свеціць (Надежда Никитична Вдовина, 1921 г.р., переселенка из д. Купреевка, Ветк., зап. в 2005 г. в Ветке. Тетр. 60, л. 31).
Пётр и Павел / Пётр i Павел
48. Як жыта зацвіце (на Пятра і Паўла): «З жыта па цвяточку, з усіх траў па лісточку — з усіх кароў па вяршочку». Цвяты і лісточкі мяшаюць у пойла (Софья Кирилловна Ксендзова, 1914 г.р., переселенка из д. Старое Закружье, Ветк., зап. в 1993 г. в Ветке. Тетр. 54, л. 35).
49. За дзень на Пятра сатчэш палатно… І расцілаеш упоперак, як кароўкі будуць ісці… каб яны ішлі па гэтаму палатну. Называецца абыдзеннік эта палатно. На Юрыя расцілаюць на вуліцы (Даня Васильевна Бурачкова, 1903 г.р., д. Железники, Ветк., зап. в 1991 г. Тетр. 55, л. 8).
Троицкая неделя / Граны тыдзень
50. Гряная — грамавая, самыя грозы. На ету нядзелю не шыць, не выварачываць, не мыць, не вязаць венікі. Адна жэншчына звязала венік, а карова цялілась. Ножкі звязаны (Анна Харитоновна Сидорцова, 1918 г.р.. д. Жгунь, Добр., зап. в 1998 г. Тетр. 76, л. 21).
51. Мой дзед на Граной нядзелі шоў на рыбу і ўзяў клубок зашыць сетку, а іголку ўзяць забыўся і зашыў клубком, дык у нас цыплёнак вывеўся з двумя галавамі (Евдокия Романовна Бондарева, 1918 г.р., д. Городок, Ветк., зап. в 1998 г. Тетр. 61, л. 15).
Маккавей / Макавей
52. Як кароўку выганяеш, вазьмі, вот, што сьвецім, вот, сёння свяцілі цвяты [запись сделана на Маккавея], нада была табе ў каго дубчык папрасіць. Этым дубчыкам ты б выганяў (Татьяна Ивановна Моисеенко, 1925 г.р., д. Красная Буда, Добр., зап. в 2001 г. Тетр. 76, л. 49).
Примечания
[1]См.: Лапацін Г.І.«Малачка густога, верху залатога… »З вопыту вывучэння традыцыйнай культуры Гомельшчыны // Навуковыя запіскі Ветковского музея народного творчества. Гомель, 2004. С. 255—264; Лопатин Г.И. О животноводческой магии Ветковского района // Чарнобыль і духоўная спадчына: Матэрыялы навук.-практ. канф. Гомель, 1991. С. 59—60.
Сокращения районов Гомельской обл.
Ветк. — Ветковский, Гом. — Гомельский, Добр. — Добрушский, Корм. — Кормянский, Реч. — Речицкий, Чеч. — Чечерский
Геннадий Исаакович Лопатин,
ведущий научный сотрудник Ветковского музея
старообрядчества и белорусских традиций
Опубликовано: Лопатин, Г. И. О жвотноводческой обрядности в белорусском народном календаре [Текст] / Г.И. Лопатин // Живая старина. 2009. № 3. С. 38-40